Арганізаваная  Пасольствам  Беларусі  у  Венгрыі  Выстава   Беларускіх  Мастакоў  у  Будапешце

Organized  by  the  Embassy  of  Belarus  in  Hungary Exhibition  of  Belarusian  Artists  in  Budapest

Майскія Сустрэчы з Беларуссю

May.by – Meetings with Belarus

 

Шаноўнае спадарства! Вашыя Экселенцыі!

Дарагія сябры!

З вялікім задавальненнем запрашаю Вас наведаць мастацкую імпрэзу, якая мусіць стаць чарговай сустрэчай з Беларуссю на венгерскай зямлі. Гэта падзея працягвае распачатую Пасольствам Беларусі ў Венгрыі ў маі мінулага году серыю вясновых сустрэч з самабытнай беларускай культурай, якія, спадзяюся, стануць традыцыйнымі ў дзейнасці беларускай амбасады ў Будапешце. Наша мэта – даць Вам магчымасць скласці сваё асабістае меркаванне пра Беларусь, яе народ і культуру, атрымаць уяўленне аб светапоглядзе і светаадчуванні, характэрных для сучаснага беларускага грамадства.

Пасольства Беларусі ў Венгрыі прапануе Вашай увазе творы маладых таленавітых беларускіх мастакоў Васіля Пяшкуна, Ганны Сілівончык, Яна Ярэські і Надзеі Гадун. Усе яны прысутнічаюць на адкрыцці гэтай выставы і з задавальненнем распавядуць Вам больш дэталёва пра сваю творчасць.

Дазвольце пажадаць Вам прыемнага прагляду экспазіцыі, новай цікавай сустрэчы з Беларуссю, якую Вы зможаце пабачыць вачыма беларускіх мастакоў.

Алена Купчына,
Пасол Беларусі ў Венгрыі

 

Ladies and Gentlemen! Excellencies! Dear friends!

It is my pleasure to welcome you at an artistic event aimed at presenting another opportunity to meet Belarus on the Hungarian land. By this event we continue the series of yearly spring meetings with distinctive Belarusian culture, initiated by the Embassy of Belarus in Hungary. I do hope that such meetings will become traditional in future activity of Belarusian Embassy in Budapest. Our aim is to provide you with the possibility to form your personal opinion about Belarus, its people and culture, to get some ideas on characteristic features of how today’s world is perceived by the contemporary Belarusian society.

Our Embassy presents to your attention the works of young talented Belarusian artists – Vasil Piashkun, Hanna Silivonchyk, Yan Yares’ka and Nadzeya Hadun. They all attend the opening of the exhibition and with pleasure will tell you more in details about their artistic activity.

Allow me to wish you a pleasant view of the exhibition and a new interesting meeting with Belarus, seen by the eyes of Belarusian artists.

 

Alena Kupchyna,
Ambassador of Belarus in Hungary

Выстава пройдзе з 14 па 28 мая 2008 г.
Па
адрасу: 1014 Budapest, Fortuna
utca 4,St. George Residence

The Exhibition is open from 14 May till 28 May 2008
Venue: 1014 Budapest, 4 Fortuna str. St. George Residence